Жизнь в искусстве Павла Харланчука

Проект “ЛИЦА” возник в сентябре 2018 года. Целью моего проекта было знакомство белорусского зрителя со своими “героями”: артистами, режиссёрами, драматургами и многими другими талантливыми людьми. У нас побывали такие гости как:

  • Заслуженный артист БССР и по совместительству декан театрального факультета БГАИ – Владимир Мищанчук
  • Ведущие артистки Национального академического театра имени Янки Купалы – Марта Голубева и Валентина Гарцуева
  • Ведущий артист Национального академического драматического театра им. М. Горького – Руслан Чернецкий
  • Драматург, актёр и режиссёр – Дмитрий Богославский
  • Ведущая артистка Республиканского театра белорусской драматургии – Анна Семеняко и многие другие.

В нашем шоу мы поднимаем различные темы, смотрим на искусство с разных сторон, говорим на полемические темы, вспоминаем с артистами их студенческие годы, обсуждаем премьеры и мн.др.

Одна из самых ярких встреч произошла у нас с ведущим артистом Национального академического театра имени Янки Купалы – Павлом Харланчуком-Южаковым. Он рассказал о том, как он относится к славе, рассказал о своем актёрском и режиссёрском пути, а также о подготовке к ролям.

 — Паша, какой ты партнёр?

— Мне падаецца, што я адказны. “Касякі” ёсць безумоўна. Напрыклад, я магу сказаць не тое, магу пераблытаць тэкст. Я імкнуся быць уважлівым партнёрам, але не засяроджаным. Калі ты ўважлівы, ты заўважаеш усё, што адбываецца на сцэне, можаш зрэагаваць на памылку. А калі ты засяроджаны на сваёй лініі, і нешта адбываецца не так – ты “выпадаеш”. Таму я імкнуся быць уважлівым. Але і ў мяне бываюць праблемы: я магу спазніцца, на жаль, магу пераблытаць тэкст і г.д. Але ж разам з партнёрамі мы “выкручваемся”: я ім дапамагаю, і яны мне таксама.

Как ты настраиваешься на спектакль?

— Па-рознаму. Бывае, што мне дапамагае наадварот не настраівацца, а “ўскокваць” у апошні момант. Ты можаш прыйсці за гадзіну, паглядзець тэкст, але ж ты і так з самага ранку ведаеш, што ты іграеш, ведаеш гэты спектакль і падсвядома адбываецца праца над гэтым спектаклем, мозг пачынае працаваць. У мяне ніколі не было такога, што я цэлы дзень настройваюся на гэты персанаж і за дзве гадзіны – я ўжо не Павал Харланчук, а гэты персанаж. Можна “перагарэць” і за 5 хвілін. Бывае, што за 15 хвілін не маю ні жадання, ні сілаў. Музыку магу ўключыць гучна, ці калі вельмі стомлены – паспаць. Часам гэта вельмі дапамагае.

— Легко ли ты влился в труппу Купаловского театра?

— Можа падацца, што я адразу ўліўся ў калектыў, што я такі чалавек, быццам, камунікабельны, усіх акцёраў ведаў яшчэ да таго часу, як прыйшоў у гэты тэатр. Але да канца адчуць сябе “Купалаўцам” я не магу да сяго часу, таму што чым больш я знаходжуся ў гэтым тэатры, тым больш я разумею ўсю яго гісторыю. І нават адказнасць. Праходзячы міма партрэтаў Глебава, Станюты, Тарасава. Альбо калі я разумею, якія былі спектаклі, як яны “гучалі”, як “гучаў” Купалаўскі тэатр, таму што ён крыху па-іншаму зараз гучыць. Для мяне гэта вельмі важна. Афіцыйна я “Купалавец”, але вось каб я адчуваў сябе ім – мне яшчэ шмат чаго трэба зрабіць.

Многие знают тебя не только в Беларуси, но и за её пределами. На составы с твоим участием хотят ходить, ты ведущий артист сцены. Как ты относишься к славе, и какие ощущения, когда о тебе говорят?

— Ну, я разумею, што пра мяне кажуць, што ролі такія, і спектакляў шмат. Аншлагі ўвесь час амаль што. Адзіны такі момант – самакантроль. Каб не разбэшчвацца ў гэтай славе, я палюбіў тэатр, які я бачыў тады. Такога тэатра ўжо няма: дзе артысты часам забываюць, дзе кепскае асвятленне, дзе гук не самы лепшы і г.д. Але ж падключэнне да ролі і гэтае жаданне падключыцца – гэта рабілася заўсёды з такой смеласцю і з такой самааданасцю. Мы, сучасныя артысты, мы моцна сябе кантралюем. Мы крыху, нават, саромеемся, што мы паглыбляемся ў тыя, ці іншыя ролі. Вельмі рэдка, калі актор паглыбіўся і можа сказаць, што ён усё зрабіў. За тую самааданасць я і палюбіў той тэатр: за тое жаданне забываць пра сябе, кідаючыся ў тую, ці іншую ролю.

И кино, и театр подвергаются какой-то цензуре. Искусство может существовать автономно, или нет?

— Па вялікаму рахунку, яно было б лепей, калі яно было б аўтаномна. Але я б хацеў, каб у тэатра была самацэнзура. Каб людзі, якія займаюцца гэтым, мелі адказнасць за тое, што яны робяць, каб разумелі для чаго гэта. Я б хацеў, каб творчасць і мастацтва падпарадкоўваліся нейкай мэце. Не проста было б фармальным. Этыка і тэатральная культура павінны быць.

Ты ставил много спектаклей на разных площадках. Хочу остановиться на одном спектакле, который, безусловно, отличается от всех других, это спектакль “1517”. Почему ты выбрал такую тему?

— Напраўду, гэта аматарскі хрысціянскі тэатр. З большага там непрафісіянальныя артысты, а 2-3 чалавекі – прафесійныя акцёры. Па-першае, асоба Скарыны. Да мяне звярнуўся аўтар гэтай п’есы, і была такая прапанова, ад якой я не мог адмовіцца. Мне падабаецца, што гэта аматарскі тэатр. Там усё сваімі рукамі зроблена. Напрыклад, апошняя размова Скарыны са сваім апанентам – гэта вялікая тэма. І такога фармата – яго мала. Заўсёды, калі мы кажам у адкрытую пра Бога, мы становімся ў тупік. Мы сказалі пра тое, што гэтая спрэчка будзе ісці вечна: паміж дабром і злом, Богам і д’яблам, светлым і чорным. Мы паспрабавалі “зачапіць” людзей. Галоўны пасыл: што ён зрабіў гэтым выданнем Бібліі. Мы хацелі акцэнтаваць увагу на тым, што Скарына ўступіў у гэтую спрэчку. І гэтая спрэчка ідзе да сяго часу. Ён не проста пераклаў і зарабіў на гэтым грошы – ён зрабіў выбар.

— Актёрская профессия очень сложная. Часто можно услышать слухи о подлости и лицемерии внутри коллектива. Как не обращать на это внимание?

— Гэта ўсё можна абыходзіць і не ўключацца ў гэта. Мне дапамагае вось што: я пачынаю думаць, што гэты чалавек быў калісьці маленькім дзіцёнкам, і я ўяўляю якім ён быў чалавечкам. Мне дапамагае думаць, што ён зараз у такіх абставінах, што яму цяжка, ці яму хочацца нешта сказаць. І я, канешне, стараюсь не падключацца да ўсіх плётак, альбо пераводзіць усё на гумар. Мне вельмі дапамагае гумар.

— Небольшой блиц! Если бы ты не работал в Купаловском театре, ты бы работал…

— Другім рэжысёрам у кіно.

Чтобы работать в театре, нужно…

— Энтузіязм.

Когда я наедине с собой, я…

— Мару.

— Мои неудачи заставляют меня…

— Злавацца.

Меня может вывести из себя…

— Неахайнасць.

— Я хочу познакомиться с…

— Ілон Маск!

— И последнее: 3 совета будущим артистам?

— Быць уважлівымі, чытаць і верыць!

Павел Харланчук – ведущий артист Национального театра имени Янки Купалы. Родился 27 июня 1978 года в Гомеле. Работает в Купаловском театре с 2010 года. С 2003 года Павел являлся артистом Национального академического драматического театра им. М. Горького. Одни из самых ярких театральных работ: спектакли “Рэвізор”, “Ноч на каляды”, “Людзі на балоце”, и мн. др. Студент мастерской В.А. Мищанчука.

Павел очень разносторонний, скромный и открытый человек. Он активно изучает и познает актёрскую профессию: он успешен не только в актёрской стезе, но и в режиссёрской. Павел Харланчук действительно талантливый и умный артист: это заметно на сцене, в кино, в отношении к партнёру и к истории театра. Но самые главные оценки артисту даёт зритель. А зритель Павла очень любит!    

 Беседовала: Евгения Адаменко, студентка 4 курса театрального факультета БГАИ.