СЛОВАРЬ ЖАРГОНА ХУДОЖНИКОВ / СЛОЎНІК ЖАРГОНУ МАСТАКОЎ

DSC08676-1

А Б В Г  Д Е Ж З И К Л  М Н  О  П  Р  С  Т  У  Ф  Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я 

DSC08676-71

Прадмова да Слоўніка (1998 г.)

Прафесійны жаргон – адметная штодзённая культурная з’ява. У ёй адлюстроўваецца жывое развіццё мовы на скрыжаванні агульнаўжываемай і прафесійнай лексікі. Словаўтварэнне часцей за ўсё адбываецца шляхам змены звыклага кантэкста ў спецыфіцы дзеяння. Пры гэтым характэрная іранічная вобразнасць і сакавітасць гучання. Нярэдка словы-жарганізмы ўтвараюцца ў выніку недакладнага ўжывання тэрмінаў, або іншамоўных запазычванняў.

Прапанаваны слоўнік з’яўляецца першай спробай збору “слоў-жарганізмаў”, якія ўжываюцца ў сёняшнім ассяроддзі мастакоў.

Існуе шмат тэрміналагічных слоўнікаў розных прафесійных груп: эканамістаў, архітэктараў, камп’ютарных карыстальнікаў і г.д., у тым ліку і мастакоў. Вядома такая з’ява як слоўнікі для “чайнікаў” (аматары, непрафісіяналы). Не аднойчы друкаваліся і слоўнікі ненарматыўнай лексікі розных груп.

Зразумела, што межы ненарматыўнай лексікі заўсёды рухомыя, таму слоўнік нельга лічыць спробай іх фіксацыі – у слоўніку сустракаюцца словы, якія можна аднесці як да жаргону мастакоў, так і да мастацкіх тэрмінаў. Матэрыялы збіраліся ў мастацкіх колах Мінска, Віцебска і Брэста.

Слоўнік склалі студэнты аддзялення мастацтвазнаўства (у межах студэнцкага праекту “alla prima” і падчас навучальнага працэсу) БелАМ: В. Краснагір, І. Рэут, М. Мірошнікаў, Ю. Мірошнікава, Т. Шыманская, Л. Корсакава, В. Пазняк, Л. Ігнацьева, І. Кобец, Л. Русакевіч, Э. Купа, І. Безабразава, Дз. Раманоўскі.

Спадзяёмся, слоўнік выклікае інтарэс у тых, каго цікавяць пытанні культуры, будзе дапамагць асвойваць прафесійныя навыкі будучым мастацтвазнаўцам.

Асобную падзяку патрэбна выказаць сучасным ( 2016 год) студэнтам напрамку мастацтвазнаўства — Юліі Пешынай і Аляксандры Сацукевіч за набор і падрыхтоўку да інтэрнет-публікацыі тэкстаў гэтага слоўніка.

DSC08676-6

А

АВАНГАРД – любы твор мастацтва, пазбаўлены натуралістычнага адлюстравання.
АЙ ДА ВАЗОВСКИЙ (ПОЧТИ АЙВАЗОВСКИЙ) – іранічнае ўхваленне мастака.
АПЕЛЬСИНОВЫЕ КОРКИ – сонечная дарожка ў марскім пейзажы, які зроблены на абывацельскі густ.
АRТ-ОВСКИЙ (вар. ARTЕЛЬНЫЙ, ARTОВЫЙ) – мастацкі.

DSC08676-3

 

Б

БЛИН —  форма, аб’ём якой не выяўлены.
БОЙ В КРЫМУ И ВСЁ В ДЫМУ – дрэнны малюнак, які цяжка разглядзець.
БОЛЬШАЯ ЛИНИЯ – лінія, якая вызначае асноўны характар мадэлі, яе сілуэт, рух, ахоплівае асноўную форму без падрабязнасцяў і дэталяў.
БОЛЬШАЯ ФОРМА – характэрная, абагульнёная форма мадэлі, спрошчаная да геаметрычнай.

DSC08676-4

 

В

ВАЛИТСЯ (-ХОЛСТ) – неправільна пабудаваная кампазіцая; (-ФИГУРА) – фігура не суаднесена з вертыкаллю, памылкова спраецыраваны цэнтр вагі.
ВИЗУАЛЬНАЯ НЕОЖИДАННОСТЬ – іранічнае выказванне аб несуразным творы.
ВИСИТ (ПОВИСЛО, ЗАВИСЛО) – памылка ў прасторавай пабудове твора, адсутнасць узаемасувязі паміж кампанентамі кампазіцыі.
В ЛОБ – занадта літаральна, груба выкарастаны эфект.
ВОЗДУХ – добра перададзена паветранае асяроддзе; (ПОДДАТЬ) – узмацніць эфект паветранай перспектывы.
ВОЛОСАТЫЙ РИСУНОК – малюнак, які зроблены нешчыльнай штрыхоўкай.
ВОЛОСЯНОЙ КОНТУР – абрыс фігуры, які зроблены асобнымі штрыхамі, лініямі.
ВТОПТАТЬ ЦВЕТ – прыглушыць занадта яркі колер.
ВТОЧИТЬ – I. шчыльна заштрыхаваць мастацкую працу. ІІ. гл. ВСТАВИТЬ.
ВСТАВИТЬ (- ГЛАЗ, — ЦВЕТ) – звязаць асобны элемент кампазіцыі з цэлым
ВЫДАТЬ – хутка па-майстэрску зрабіць твор.
ВЫЛЕПИТЬ ОБРАЗ – стварыць мастацкі вобраз.
ВЫЛЕПИТЬ ФОРМУ – намаляваць форму аб’ёмнай.
ВЫПАДАЕТ – частка кампазіцыі, якая вырашана залішне кантрасна, не гарманічна ў адносінах да свайго асяроддзя, стварае дысананс, парушае цэласнасць кампазіцыі.
ВЫРВАТЬ – парушыць сувязі з ассяроддзем, залішне выдзеліць што-небудзь.
ВЫРВИ ГЛАЗ – яркі колер, які раздражае вока.
ВЫРЕЗАТЬ – жорсткасць абрысу, парушэнне танальных адносін паміж прадметамі і прасторай.
ВЫТЯНУТЬ – паправіць ці значна палепшыць часткова сапсаваную мастацкую працу.
ВЫТОЧИТЬ – гл. ВТОЧИТЬ.
ВЫШКА – найвышэйшая адзнака твора ў навучальнай установе.

DSC08676-2

Г

ГЛАДКАЯ ЖИВОПИСЬ – алейны жывапіс, у якім не бачна асобных мазкоў пэндзаля, некорпусны жывапіс, лесіраваны жывапіс.
ГЛАЗ НЕ ВСТАВЛЕН – недакладнае адлюстраванне глазнога яблыка ў адносінах да чэрапа.
ГЛАЗА ПОСАДИТЬ НА ПЕРЕНОСИЦУ – скажэнне анатамічных прапорцый твару.
ГЛУХОЙ ЦВЕТ – невыразны колер.
ГРОБ – эцюднік.
ГРЯЗЬ – каляровыя альбо тонавыя суадносіны, непрыемныя для вока.

DSC08676-3

Д

ДЕРЕВЯННАЯ ФИГУРА – алсутнасць пластычнасці, ненатуральнасць позы намаляванай фігуры.
ДЕРИБАС – дрэнная мастацкая праца.
ДОТЯНУТЬ – здолець давесці працу да завершанасці.
ДРОБНОТА – часткі кампазіцыі, непадпарадкаваныя цэламу.
ДРОЗДОФИЛИТЬ – рабіць шмат твораў укароткі тэрмін.
ДУТЫЙ ОБЬЁМ – ненатуральна выпучаны аб’ём.
ДЫБОРА – гарызантальная плоскасць, якая намалявана як вертыкальная, без уліку закона лінейнай ці колеравай перспектывы.
ДЫРЯВИТЬ – парушэнне згарманізаванай плоскасці карціны неадпаведна цёмная плямай.
ДЫШИТ (НЕ ДЫШИТ) – гл. ВОЗДУХ (НЕТ ВОЗДУХА).

DSC08676-4

 

Ж

ЖЁВАНАЯ ФОРМА – адсутнасць канструктыўнай цэльнасці ў перадачы формы.
ЖЁСТКИЙ (- КОНТРАСТ, — ФОРМА, — НАТУРА, — ЦВЕТ) – адсутнасць платсычнасці.
ЖУХЛАЯ ЖИВОПИСЬ – алейны жывапіс, які страціў бляск.

DSC08676-2

З

ЗАБИТЬ – перанасыціць малюнак тонам, дэталямі, на шкоду цэльнасці твора.
ЗАБОМБИТЬ – хутка зрабіць працу.
ЗАВАЛИВАЕТСЯ — гл. ВАЛИТСЯ.
ЗАГНАТЬ – І. прадаць твор; ІІ. сапсаваць твор празмернамі перапрацоўкамі.
ЗАГНАТЬ В ТОН – вырашаць танальныя суадносіны.
ЗАГНАТЬ В ТУМАН – зрабіць задні план больш мяккім.
ЗАЖЕЧЬ – І. узмацніць гучанне пэўнага колеру шляхам кантраснага супастаўлення з суседнім колерам; ІІ. падкрэсліць колерам які-небудзь прамет.
ЗАКАТАТЬ (- ПЛАНШЕТ, — ХОЛСТ) – І. пакрыць паверхню роўным слоем фарбы; ІІ. зрабіць працу.
ЗАКАТАТЬ МЕЦЦО – выкарастаць тэхніку мецца-цінта.
ЗАКВАСКА ЖИВОПИСНАЯ – наяўнасць у жывапісным творы каляровага і тонавага адзінства.
ЗАКРУЧЕННЫЙ, ЗАВЁРНУТЫЙ – незвычайны сюжэт, арыгінальная трактоўка тэмы.
ЗАЛЕПИТЬ – зрабіць у мастацкай працы што-небудзь недарэчнае.
ЗАЛЕПУХА – І. удалая, вабная, але не маючая значнай каштоўнасці праца мастака; ІІ. недарэчнасць.
ЗАЛИЗАТЬ – у алейным жывапісу зрабіць непрыемна гладкую фактуру.
ЗАМАЗАТЬ ХОЛСТ – гл. ЗАТОПТАТЬ (ХОЛСТ)
ЗАМАНТУЛИТЬ – віртуозна выканаць працу.
ЗАМОРОЗИТЬ ЖИВОПИСЬ – ужыванне ў жывапісу выключна халодных колераў.
ЗАМОРОЧКА – адметны прыёем ў творчай манеры мастака, любімы ім сродак выразнасці.
ЗАМУЧЕННЫЙ – праца, якая не атрымалася ў выніку шматлікіх пераробак.
ЗАМУСОЛЕННЫЙ – гл. ЗАМУЧЕННЫЙ.
ЗАПАСТОЗИТЬ – пакласці фарбы занадта тоўстым слоем.
ЗАПЕЧЬ – ужыць зашмат цёплых колераў.
ЗАПОРОТЬ – сапсаваць працу.
ЗАСЛОНКА – ненатуральна цёмнае месца на палатне, якое парушае каляровы строй, прастору карціны.
ЗАСТОЛБИТЬ – празмернае выкарыстанне ў кампазіцыі вертыкальных элементаў
ЗАТАРАНИТЬ – хутка зрабіць працу.
ЗАТЁРТЫЙ (МАЛЮНАК) – гл. ЗАМУЧЕННЫЙ.
ЗАТОПТАТЬ (ЗАМЕСИТЬ) ХОЛСТ – зрабіць падмалёвак.
ЗАТЮКАТЬ (НАТЮКАТЬ) – наносіць фарбу дробнымі мазочкамі.
ЗАФАКТУРИТЬ – гл. ЗАПАСТОЗИТЬ.
ЗАФУЗАВАТЬ – замазаць фарбай нейтральнага колеру наўдалыя дэталі, альбо ўсё жывапіснае палатно, дзеля далейшай перапрацоўкі.
ЗАШТУКАТУРИТЬ – хутка фарбаваць вялікія плоскасці тоўстым слоем фарбы.
ЗВЕНИТ ЦВЕТ – згарманізаваная колеравая гамма з прыгожымі суадносінамі колераў.
ЗВУЧНО – гл. ЗВЕНИТ ЦВЕТ.

DSC08676-3

К

КАША – кампазіцыйная, колеравая, тонавая блытаніна.
КИРЗА – вельмі цёмны і невыразны колер.
КЛЕПАТЬ – рабіць шмат карцін у кароткі тэрмін.
КОНФЕТКА — безгустоўны твор, разлічаны на абывацеля.
КОСИТЬ (ЗАКОСИТЬ ПОД) — выкарыстоўваць стылістычныя прыёмы вядомага мастака.
КРАСИТЬ — расфарбоўка выявы прадмета адным колерам без уліку аб’ёма.
КРАСИТ КАК МАЛЯР ЗАБОР — гл. КРАСИТЬ.
КРИЧИТ — занадта яркі колер, які перашкаджае ўспрыняццю астатніх.
КУХНЯ (ХУДОЖНИКА) — сукупнасць уласных метадаў і прыёмаў творцы.

DSC08676-4

Л

ЛАТКА — гл. ЗАСЛОНКА.
ЛЕВАЯ РАБОТА (ЛЕВИЗНА) — І. падробка; ІІ. твор нізкага прафессійнага ўзроўню; ІІІ. стылыстычна нехарактэрны для мастака твор.
ЛЕВИТАНИСТО — добры эцюд.
ЛЕВОЙ НОГОЙ И С ЗАКРЫТЫМИ ГЛАЗАМИ (ЛЕВОЙ ПЯТКОЙ) — І. хуткае і нядбайнае выканане працы; ІІ. гл. ВЫДАТЬ.
ЛЕОНАРДО НЕДОВИНЧЕНЫЙ — мастак, які беспадстоўна лічіць сябе мэтрам.
ЛЕПИТЬ (ПРОЛЕПИТЬ) ОБРАЗ, ФОРМУ —  гл. ВЫЛЕПИТЬ.
ЛЕССИРНУТЬ — І. зрабіць лесіроўку; ІІ. завершыць працу.
ЛИХО — гл. ВЫДАТЬ.
ЛОХМАТАЯ ЖИВОПИСЬ — жывапіс нядбайнымі мазкамі.
ЛЯПЫ — памылкі.

DSC08676-2

М

МАЗАТЬ, МАЗЮКАТЬ — пісаць фарбамі.
МАЗИЛА — мастак.
МАЗНЯ — твор, які не падабаецца.
МАКАРОНЫ — жывапіс доўгімі звілістымі мазкамі.
МЕЛОЧИТ/МНОГО НА СЕБЯ БЕРЕТ — аб элеменце кампазіцыі, які парушае яе цэльнасць.
МОРДОПИСЕЦ — вулічны мастак-партрэціст.
МЫЛО (ЗАМЫЛИТЬ) — невыразны твор, у якім слаба развіты тонавыя і каляровая кантрасты.

DSC08676-3

Н

НА ПАЛИТРЕ КАК В КУРЯТНИКЕ — брудная палітра.
НАБРАТЬ ФОРМУ — зрабіць аб’ект аб’ёмным.
НАБРОСАТЬ ЛИСТВУ — апошні этап працы пейзажыста, калі на дрэвах малюецца лісце.
НАВОРОЧАТЬ — неапраўданае ўскладненне выяўленчага строю карціны.
НАВОРОТЫ — ускладненне выяўленчага строю карціны.
НАГНАТЬ СТВОЛЫ — намаляваць ствалы дрэў.
НАЗВАТЬ ЦВЕТ — вызначыць колер.
НАКЛЕЕНО — гл. ВЫРЕЗАТЬ.
НАКРЕМЗАТЬ (НАКРЭМЗАЦЬ) — намаляваць, напісаць, награвіраваць.
НАПУСТИТЬ ПЕТУХОВ — занадта яркія колеравыя плямы на палатне.
НАТУРАЛЬНО СРАБОТАНО — дакладна перадаць матэрыяльнасць натуры.
НАХВАТАТЬСЯ — запазычываць, альбо імітаваць сюжэты, прыёмы і г. д. сталых мастакоў.
НАЧАЛ С ДЕКОРА — пра чалавека, які сваім знешнім выглядам падкрэслівае прыналежнасць да мастацкага асяроддзя.
НАШЛЁПОК — хутка выкананы эцюд, накід, замалёўка.
НЕ СИДИТ — неадпаведнасць асобнай дэталі агульнаму строю твора.
НЕ СМОТРИТСЯ — невыразна, недарэчна.
НЕ СТОИТ — гл. ВАЛИТСЯ.

DSC08676-4

О

ОБНАЖЁНКА — аголеная натура.
ОБОБЩИТЬ — падпарадкаваць эталі цэламу.
ОБРЕЗАТЬ (-КОМПОЗИЦИЮ, -ФИГУРУ) — не ўмясціць у фармат.
ОБРУБОВКА — І. метад вывучэння натуры, калі складаныя аб’ёмы абагульняюцца да простых; ІІ. гіпсавыя злепкі, паверхня якіх утвараецца з пласкасцей.
ОГРЫЗОК — І. сточаны аловак; ІІ. накід на рванай неахайнай паперы.
ОЛДОВАЯ РАБОТА — І. твор сталага майстра; ІІ. груба выкананы твор.
ОТДРАКОНИТЬ — вышэйшая ступень завершанасці.
ОТКРЫТЫЙ ЦВЕТ — аб чыстым спектральным колеры.
ОТФАКТУРИТЬ — зрабіць фактуру.

DSC08676-2

П

ПАДАЕТ — гл. ВАЛИТСЯ.
ПАЛ-ЛИТРА — палітра.
ПАНЕЛЬ — кірмаш мастацкіх твораў пад адкрытым небам.
ПАНИХИДА — урачыстае адкрыццё выставы.
ПАЦАЛУНАК — недакладная кампазіцыя ў нацюрморце, калі прадметы выпадкова кранаюцца адзін аднаго.
ПЕРЕГРУЗИТЬ — І. залішняе ўжыванне цёмнага тону; ІІ. кампазіцыя з неапраўданай колькасцю элементаў, якая страціла цэльнасць.
ПЕРЕЖАРИТЬ — гл. ЗАПЕЧЬ.
ПЛАСТМАССА — ненатуральная, непрыемная фактура, колер ці аб’ём пры выяўленні жывой натуры.
ПЛОСКОСТЬ ПОЕХАЛА — памылка пабудовы перспектывы.
ПОГАСИТЬ — аслабіць кантраст.
ПОДНЯТЬ — у каляровым эстампе ўзмацненне ніжэйляжачага колеру вышэйляжачым.
ПОЛОМАННАЯ (ПОМЯТАЯ) ФОРМА — дрэннае валоданне малюнкам, калі паверхня формы нібыта ўтыкана ямкамі і пукатасцямі.
ПОМАЗОК — неякасны пэндзаль.
ПОПЛЫЛО — І. эфект акварэльнай тэхнікі, калі з дапамогай вялікай колькасці вады ўтвараецца мяккі пераход ад аднаго колеру да другога; ІІ. у негатыўным сэнсе – выпадковыя пацёкі фарбы.
ПОСАДИТЬ НА МЕСТО — падпарадкаваць асобную дэталь цэламу.
ПОСЛЕДНИЙ ШТРИХ — завяршальны этап працы над творам.
ПОСТРОИТЬ ФИГУРУ — намеціць прапорцыі і канструкцыю фігуры з улікам перпектывы.
ПОСТРОИТЬ КОМПОЗИЦИЮ — першы этап працы над творам, калі вызначаюцца асноўныя вузлы, планы, напрамкі руху і г. д.
ПОТОПТАТЬ (-ЦВЕТ, -МАЗОК) — удзяліць больш увагі.
ПОЧЕРКУХА, ПОЧЕРКУШКА — эскіз, замалёвак, накід.
ПРИГЛУШИТЬ — гл. ПОГАСИТЬ.
ПРИКОЛОТЬСЯ — зацікавіцца тэмай, сюжэтам, тэхнічным прыёмам, эфектам і г.д., і з задавальненнем ужываць яго ў працы.
ПРИСТАВИТЬ (-ГОЛОВУ, -РУКУ, И Т. Д.) — маляваць без уліку канструкцыі формы.
ПРИРИСОВАТЬ —  І. дэталь, якая дапрацоўвалася пасля агульнага завяршэння працы; ІІ. гл. ПРИСТАВИТЬ
ПРОВАЛ (ПРОВАЛИЛОСЬ) — парушэнне адносін бліжэй-далей.
ПРОВОЛОЧНАЯ ЛИНИЯ — аднастайная, аднолькавая па таўшчыні, праведзеная без уліку змянення формы.
ПРОГИБ — ідэалагічны, кан’юктурны твор.
ПРОЗРАЧНАЯ ЖИВОПИСЬ — І. эфект акварэльнай тэхнікі; ІІ. гл. ВОЗДУХ.
ПРОПЕЛЛЕР — перакручаны падрамнік ці планшэт.
ПУЗЫРЬ — гл. ДУТЫЙ ОБЪЁМ.

DSC08676-3

Р

РАБОТА НЕ СОБРАНА В ТОНЕ — не распрацаваны тонавыя адносіны.
РАБОТА С ПРИБАМБАСАМИ — твор са шматлікімі візуальнымі эфектамі.
РАЗБЕЛИТЬ — ужываць беліла ў шкоду глыбыні тону і колеравай насычанасці.
РАЗБИТЬ — парушыць цэльнасць.
РАЗВАЛИВАЕТСЯ — адсутнасць цэльнасці.
РАЗНЫЕ ОТТЕНКИ Г. — дрэнны, непрыгожы жывапіс у прыглушаным каларыце.
РАЗОБРАТЬСЯ В ТОНЕ — вызначыць самае светлае месца, самае цёмнае, паўтон, рэфлекс.
РАЗУКРАШКА — гл. КРАСИТЬ.
РАСПАДАЕТСЯ — гл. РАЗВАЛИВАЕТСЯ.
РАСПУСТИТЬ ВЗГЛЯД — глядзець на натуру абагульнёна, захопліваючы максімальны вугал бачання.

DSC08676-4

С

САПОГ — гл. КИРЗА.
СВЕЖО — І. прыгожы жывапіс насычанымі светлымі фарбамі; ІІ. навізна.
СВЕТАНУТЬ — гл. ЗАЖЕЧЬ.
СВИСТИТ — гл. КРИЧИТ.
СЕРОСТЬ — І. банальны твор; ІІ. гл. ГРЯЗЬ.
СЕЧЬ ФИШКУ — інфарміраванасць у галіне мастацкага жыцця.
СИДИТ В ЛИСТЕ — добрая кампаноўка.
СЛАДЕНЬКИЙ — гл. КОНФЕТКА.
СМАЧНО НАПИСАНО — прыгожая колеравая гама.
СОДРАТЬ (ПЕРЕДРАТЬ) — плагіят.
СОЛОМА — грубая штрыхоўка, у якой якасна бачны кожны штрых, тоўсты, хутка і з моцным наіціскам пакладзены.
СОЧНО — гл. СВЕЖО.
СПАСТИ РАБОТУ — выправіць сапсаваную работу.
СПОРЯТ МЕЖДУ СОБОЙ — часткі кампазіцыі аднолькавыя па гучанню.
СТОПЫ ВИСЯТ — у малюнку памылкова знойдзена пастава стоп адносна апорнай плоскасці.
СУХОЙ (ЗАСУШЕНЫЙ) — І. слаба развітыя танальныя і каляровыя кантрасты; ІІ. педантычнасць у выкананні твора.
СХВАТИТЬ НАТУРУ — гл. НАТУРАЛЬНО СРАБОТАНО.
СХВАТИТЬ ХАРАКТЕР — перадаць падабенства ў партрэце ці асаблівасці формы прадмета ў нацюрморце.
СЫРОСТЬ (СЫРО) — уражанне незавершанасці працы.

DSC08676-2

Т

ТЫЧОК — сцёрты пэндзаль.
ТЮБИКИ — мастакі.
ТЯЖЁЛАЯ ЖИВОПИСЬ — пастозны жывапіс цёмнымі фарбамі.

DSC08676-3

У

УДАРИТЬ ПО ГРЕБНЮ ФОРМЫ — выявіць найбліжэйшую да глядача кропку аб’ёму.
УДАРИТЬ ПО ЭТЮДАМ (ТРАХНУТЬ ПО ЭТЮДАМ) — адправіцца на эцюды.
УДАРИТЬ ПО ТЕНЯМ — узмацніць цені.
УЖАСТИК — агідная выява.
УСПОКОИТЬ — паменшыць інтэнсіўнасць тону, колеру.
УТОПИТЬ — увесці на задні план.

DSC08676-4

 Ф

ФЕНЕЧКИ — дробныя другасныя ўпрыгожванні твора.
ФИГОВИНКА — дробная рэч – акцэнт у кампазіцыі.
ФИЧКА — непрапарцыянальна паменшаная частка фігуры.
ФУЗА — гл. ГРЯЗЬ.

DSC08676-2

Х

ХАЛТУРА — І. праца мастака дзеля заробку; ІІ. кепска зробленая праца.
ХАЛЯВНАЯ РАБОТА — гл. ХАЛТУРА.
ХИМИЯ — І. ненатуральна яркія фарбы; ІІ. кепска зробленая праца.
ХЛЁСТКО — гл. ВЫДАТЬ.
ХОД — тэхнічны прыём.
ХОРОШО ЗАКВАШЕНО — праца, якая якасна выканана.

DSC08676-3

Ц

ЦВЕТ РВЁТ ХОЛСТ — гл. КРИЧИТ.
ЦВЕТ С ЦВЕТОМ КУКАРЕКАЕТ — добрая каляровая гама.

DSC08676-4

Ч

ЧЕРНИЛА — фіялетавы колер.
ЧЕРНИТЬ (ПЕРЕЧЕРНИТЬ) — перанасыціць малюнак тонам.
ЧЕРНУХА — мастацкі твор, які выклікае выключна адмоўныя эмоцыі.
ЧИСТЫЙ ЦВЕТ — не змешаная фарба.

DSC08676-3

Ш

ШАШЛЫК — калі прадметы ў нацюрморце выпадкова трапляюць на адну вось.
ШЕДЕВРАЛЬНО — геніяльна.
ШЕДЕВРИРОВАТЬ — творча працаваць.
ШИЛО — падробка.
ШТАМПОВАТЬ — гл. КЛЕПАТЬ.

DSC08676-2

Я

ЯДОВИТЫЙ — гл. ХИМИЯ.
ЯК КУРКА НАДРАПАЛА — няўпэўнены малюнак.

DSC08676-1